ВКЛ / ВЫКЛ: ИЗОБРАЖЕНИЯ: ШРИФТ: A A A ФОН: Ц Ц Ц Ц

Государственное лесохозяйственное учреждение "Хойникский лесхоз"

официальный сайт

Государственное лесохозяйственное учреждение "Хойникский лесхоз"

официальный сайт

МЕНЮ

Нарыхтоўка бярозавага соку ў лясніцтвах раёна ў самым разгары. Кожны дзень вітамінны эліксір пераліваецца ў бідоны, а далей рэалізуецца.

Хапае клопату ў гэтыя дні лесаводам. Як адзначыў ляснік Анатолій Прымачэнка, з адной бярозы за суткі выходзіць 30 літраў соку. Зараз на дзялянцы падвесілі 30 пакетаў. Па меры запаўнення вітамінны "эліксір" забірае машына. Літр каштуе 30 капеек (калі купляць у лясніцтве). Нарыхтоўка працягваецца да таго часу, пакуль будзе ісці рух соку па дрэвах. Пробу снялі! Хочацца і хочацца спрабаваць яго. Асабліва ў спякотны дзень драўляны напітак прыйдзе на ўра.

Майстар леса Крысціна Бандарэнка таксама падзялілася цікавымів едамі пра сок. Аказваецца, ад надвор'я, як зараз, сонечнае, то ў яго пах больш прыемны, бярозай пахне і саладзейшы.

Для таго , каб пакет напоўніўся сокам, на дрэве, дыяметр якога павінен быць не менш за 20 сантыметраў, робіцца адтуліна, куды ўстаўляецца жалабок, па ім сцякае сок. Потым жалабкі здымаюцца, а адтуліны замазваюцца коркамі ці растворам. Усе гэтае выконваюць ляснікі, якія добра разумеюць, як важна не нашкодзіць  дрэву.

© 2024. Государственное лесохозяйственное учреждение "Хойникский лесхоз".